Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Курсы павышэння кваліфікацыі на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў Сяргей Уладзіміравіч і намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Галай Галіна Анатольеўна ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта правялі заняткі з кіраўнікамі асобамі. якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў Віцебскай вобласці.

Ануфрыеў Сяргей Уладзіміравіч давёў да ведама ўдзельнікаў курсаў наступныя пытанні:

- асноўныя патрабаванні нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы і выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны";

- аналіз прычын вытворчага траўматызму, асноўныя характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца падчас нагляднай дзейнай у арганізацыях вобласці.

Абазначыў асноўныя пытанні, якія вызначаюць забеспячэнне парадку сістэмнай работы па пытаннях аховы працы і патрабуюць асаблівай увагі з боку кіраўніцтва, спецыялістаў і службовых асоб устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Удзельнікам быў паказаны відэасюжэт аб выпадках вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў арганізацыях Рэспублікі.

Галай Г.А. удзельнікам курсаў былі асветлены наступныя пытанні:

- змены ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь;

- прававое рэгуляванне прыёму, пераводу і звальнення работнікаў;

- адказнасць работнікаў і наймальнікаў за парушэнні патрабаванняў працоўнага заканадаўства;

Падчас заняткаў былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.

  • Яндекс.Метрика