Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Курсы павышэння кваліфікацыі кадраў у Віцебскім аблвыканкаме

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сініцкая Венета Мікалаеўна 08 красавіка 2026 года прыняла ўдзел у правядзеннi курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце для начальнікаў аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы гар(рай)выканкамаў Віцебскай вобласці, адміністрацый раёнаў г. Віцебска, на якім асветлены пытанні парадку прыёму на працу ў рамках Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", пытанні ўстанаўлення абавязку наймальнікаў пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі запытваць

  • характарыстыку работніка з папярэдняга месца працы;
  • характарыстыку з дзяржарганізацыі, у якой працаваў работнік на працягу папярэдніх 5 гадоў. Пры гэтым, калі за гэты перыяд работнік папрацаваў у некалькіх дзяржарганізацыях, характарыстыка запытваецца з апошняй;
  • звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у дачыненні да кандыдатаў на кіруючыя пасады.

Тэрмін падрыхтоўкі характеристики 7 каляндарных дзён, якая выдаецца папярэднім наймальнікам па запыце новага наймальніка пры прыёме работніка на працу.

Так Сініцкая В.М. паказала, што вызначаны выразныя патрабаванні да характарыстыкі. Гэта азначае, што цяпер наймальнікі па запыце аб прадастаўленні характарыстыкі павінны падрыхтаваць афіцыйны дакумент, які адлюстроўвае прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб прыцягненні да дысцыплінарнай і іншай адказнасці, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, іншую інфармацыю, складзеную па форме, устаноўленай Саўмінам Рэспублікі Беларусь.