Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Курсы павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ануфрыеў С.У. і намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Сініцкая В.М. прынялі ўдзел у правядзенні курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце для кіраўнікоў устаноў аховы здароўя і асоб, уключаных у рэзерв на гэтыя пасады.

Ануфрыеў С.В. давёў да ведама ўдзельнікаў курсаў наступныя пытанні:

- патрабаванні, якія вызначаюць забеспячэнне парадку сістэмнай работы па пытаннях аховы працы і патрабуюць асаблівай увагі з боку кіраўніцтва, спецыялістаў і службовых асоб медустаноў;

- асноўныя патрабаванні нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы і выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны";

- аналіз прычын вытворчага траўматызму і асноўныя характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца падчас нагляднай дзейнай у арганізацыях вобласці за 2024 год і бягучы перыяд 2023 года, а таксама ва ўстановах медыцынскай галіны. Удзельнікам быў паказаны відэасюжэт аб выпадках вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў арганізацыях Рэспублікі.

Сініцкай В.М. асветлены пытанні змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь з 01.01.2024, а таксама прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Падчас заняткаў былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.