Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Круглы стол у Лідзе па пытаннях аховы працы

20 студзеня 2023 года на базе СЗАТ «ЛІПЛАСТ-СПб» г. Ліда ў рамках прававой асветы работнікаў па пытаннях заканадаўства аб ахове працы быў арганізаваны круглы стол па тэме «Змяненні ў заканадаўстве аб ахове працы. Новыя патрабаванні».

Ініцыятарам сустрэчы выступіла Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага раённага выканаўчага камітэта.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка Лідскага міжраённага аддзела Амельчанка А.Б. Круглы стол сабраў разам 17 прадстаўнікоў арганізацый г. Ліда.

На сустрэчы быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца актуалізацыі лакальных прававых актаў па ахове працы ў арганізацыі з улікам змяненняў у заканадаўстве аб ахове працы.

У цёплай, нязмушанай атмасферы ўдзельнікі круглага стала падзяліліся карыснай інфармацыяй, атрымалі адказы на важныя для сябе пытанні.