Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Круглы стол па пытаннях аховы працы

21 сакавіка 2023 года на базе РУП "Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі" быў праведзены круглы стол па тэме "Заканадаўства аб ахове працы і практыка яго прымянення". Мерапрыемства праводзілася пры ўдзеле намесніка начальніка Лідскага міжраённага аддзела Амельчанкі А.Б. і 15 прадстаўнікоў цэнтра.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі меры прафілактыкі вытворчага траўматызму, разгледзелі фактары, якія ўплываюць на рост вытворчага траўматызму.

Дырэктар цэнтра Пальчыс Я.С. адзначыў важнасць мерапрыемства, якое праводзіцца для павышэння ўзроўню кампетэнцый кіраўнікоў і спецыялістаў цэнтра ў пытаннях заканадаўства аб ахове працы.