Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Краскоўская Н.С і Клімава Г.І. прынялі ўдзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска

Галоўныя дзяржаўныя інспектары Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Краскоўская Н.С і Клімава Г.І. прынялі ўдзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, які праводзіцца на базе ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод".

У ходзе пасяджэння была прааналізавана сітуацыя па стану вытворчага траўматызму ў Партызанскім раёне Мінска.

Галоўны дзяржаўны інспектар Краскоўская Н.С. выступіла перад прысутнымі і давяла да іх звесткі характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама аналіз прычын вытворчага траўматызму, якія ўстанаўліваюцца падчас правядзення спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў».

  • Яндекс.Метрика