Касцюкоў А.Р. прыняў удзел у семінары-нарадзе па пытанні "Захаванне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Барысаўскага раёна".
Намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касцюкоў А.Р. прыняў удзел у семінары-нарадзе па пытанні "Захаванне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Барысаўскага раёна".
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы інфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму за 2023 год і першым квартале 2024 года, аб абставінах, прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці і асобах, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства і лакальных прававых актаў наймальніка, расказаў аб тыповых парушэннях, якія выяўляюцца па выніках расследаванняў няшчасных выпадкаў і падчас нагляднай дзейнасці. У канцы сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў вытворчага траўматызму.