Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Конкурс сярод журналістаў сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці "Годная праца - бяспечная праца"

11 кастрычніка 2023 года падведзены вынікі 4-га штогадовага конкурсу сярод журналістаў сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці "Годная праца - бяспечная праца", арганізатарамі якога з'яўляюцца Брэсцкае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

Начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Супруновіч В.Ф. уручыў граматы лаўрэатам конкурсу Міхайлюк Алене Уладзіміраўне, карэспандэнту КВУП «Тэлекампанія «Пінск» і Ярмашуку Мікалаю Пятровічу, карэспандэнту ДУ «Рэдакцыя газеты «Брэсцкі веснік».

Падчас "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і тэхнічны інспектараў працы Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў абмеркаваны актуальныя праблемы забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы працуючых у разрэзе галін эканомікі і рэгіёнаў вобласці, а таксама намечаны сумесныя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню ўзаемадзеяння.