Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Камісія па праверцы ведаў работнікаў Ганцавіцкага райвыканкама і мабільная група Ляхавіцкага і Ганцавіцкага райвыканкамаў

Галоўны дзяржаўны інспектар працы Баранавіцкага міжраённага аддзела Тутін С.А. прыняў удзел у рабоце камісіі па праверцы ведаў работнікаў Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта і мабільнай групы Ляхавіцкага і Ганцавіцкага райвыканкамаў. У выніку рэйду наведалі аб'екты

КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкае РЖКГ»; ТАА «Жэстабанкавы завод «ІНТЭРЛАК»; ТАА "ТМТ".

У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў па ахове працы і ўказаў службовым асобам на:

- бяспечнае правядзенне работ пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі;

- бяспечную эксплуатацыю электрамеханічнай прыладай;

- допуск працуючых да работы без прымянення СІЗ (спецабутку);

- своечасовае правядзенне інструктажоў па ахове працы;

-бяспечную эксплуатацыю станкоў, абсталяванні, будынкаў і збудаванняў, тэрыторыі.

У завяршэнні галоўны дзяржаўны інспектар правёў прафілактычную гутарку з работнікамі прадпрыемства аб папярэджанні вытворчага траўматызму, дадзены тлумачэнні па пытаннях, якія ўзніклі.

Па выніках работы выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.