Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Гомельскім райвыканкаме
22.05.2026 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Гомельскім раённым выканаўчым камітэце.
У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія ў маі 2026 года правялі рэйды ў арганізацыі Гомельскага раёна з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі.
На пасяджэнні былі разгледжаны:
- абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся за бягучы перыяд 2026 года ў раёне;
- вынікі работы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі ФПБ;
- вынікі работы мабільнай групы Гомельскага раёна.