Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Калектыў Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі свайго калегу з выхадам у адстаўку

Калектыў Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 31.05.2024 года ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі свайго калегу галоўнага дзяржаўнага інспектара працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Пыцько Віктара Аляксандравіча з выхадам у адстаўку. Начальнік упраўлення Жулеў Я.В. уручыў Пыцько В.А. Падзяка дырэктара Дэпартамента.

Пыцько В.А. пачаў сваю працоўную дзейнасць у Дэпартаменце з 04 мая 1994 года на пасадзе старшага дзяржаўнага інспектара Лепельскай занальнай інспекцыі працы, да гэтага атрымаўшы вопыт работы ў Лепельскім Спецыяльным Прафесійным Тэхнічным Вучылішчы - 175 на пасадзе майстра вытворчага навучання 1 катэгорыі.

Пыцько В.А. 30 гадоў адпрацаваў у інспекцыі, зарэкамендаваў сябе як адказны спецыяліст, які валодае глыбокімі ведамі ў сферы заканадаўства аб ахове працы. Усе гады службы карыстаўся заслужаным аўтарытэтам у калектыве і сярод кіраўнікоў арганізацый. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і патрыятычных мерапрыемствах, якія праводзіліся ў кіраванні.

За эфектыўную і плённую работу па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, значны ўклад у прафілактыку вытворчага траўматызму Пыцько В.А. неаднаразова адзначаўся ганаровымі ўзнагародамі Дэпартамента і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

За добрасумленную працу Пыцько В.А. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 536 ад 03.12.2013 быў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".