Гарадскі Дзень аховы працы, які праводзіцца Пінскім гарвыканкамам
Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. прыняў удзел у гарадскім Дні аховы працы, які праводзіцца Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
Гарадскі Дзень аховы працы прайшоў на базе будаўнічых арганізацый ААТ "Пінскае РСУ" і ААТ "СПМК-28", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў, больш за 40 спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый горада.
У ходзе правядзення Сніпіч А.Г. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму за 11 месяцаў 2023-2024 гадоў па рэспубліцы ў цэлым, у тым ліку па Брэсцкай вобласці і г. Пінску;
адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў;
нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АД;
- распавёў аб кантрольных мерапрыемствах, якія праводзяцца Пінскім міжраённым аддзелам Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
даў вычарпальныя адказы на пытанні ўдзельнікаў.