Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жыжова А.У. прыняла ўдзел у семінары

29.09.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жыжова А.У. прыняла ўдзел у выязным абласным семінары старшыняў і грамадскіх інспектараў пярвічных прафсаюзных арганізацый прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Полацкага раёна і г. Наваполацка па пытаннях ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на працоўных месцах.

У ходзе мерапрыемства Жыжова А.У. выступіла па тэме: "Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2004 г. № 30" з улікам запланаваных змяненняў. Да ведама ўдзельнікаў даведзены: парушэнні, якія дапускаюцца страхавальнікамі пры правядзенні расследаванняў няшчасных выпадкаў і адказнасць, прадугледжаная заканадаўствам за дапушчаныя парушэнні. Агучаны характэрныя прычыны вытворчага траўматызму і тыповыя парушэнні, якія выяўляюцца пры ажыццяўленні наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў. Дзяржаўным інспектарам працы дадзены вычарпальныя адказы на пытанні, якія паступілі.