Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мацюшкоў А. В. наведаў будаўнічы аб'ект
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мацюшкоў А.В., у складзе мабільнай групы Віцебскага гарвыканкама, у мэтах аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, наведаў будаўнічы аб'ект, на якім выконваліся работы прыватнай будаўнічай арганізацыяй г. Віцебска.
У ходзе правядзення абследавання аб'екта выяўлены характэрныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўя работнікаў і якія паказваюць на недахопы ў правядзенні арганізацыйных мерапрыемстваў па ахове працы на будаўнічым аб'екце:
- на межах зон патэнцыйна небяспечных вытворчых фактараў не ўстаноўлены сігнальныя агароджы і знакі бяспекі ў адпаведнасці з абавязковымі патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
- не ўсе асобы, якія знаходзяцца на будаўнічай пляцоўцы, выкарыстоўваюць ахоўныя каскі, зашпіленыя на падбародкавыя рамяні;
- не ўсе працуючыя азнаёмленыя пад роспіс з праектам вытворчасці работ.
Са службовымі асобамі і работнікамі арганізацыі праведзена прафілактычная гутарка аб неабходнасці выканання патрабаванняў па ахове працы. У адрас арганізацыі накіраваны рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, выяўленых пры наведванні арганізацыі мабільнай групай.