Фокус увагі - будаўнічыя аб'екты
07.09.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. у рамках абласной акцыі "Месячнік бяспечнай працы ў будаўніцтве" прыняў удзел у выездзе мабільнай групы Гомельскага гарвыканкама, якая наведала будаўнічыя аб'екты ў Савецкім раёне горада Гомеля.
У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб на:
- бяспека працы пры выкананні работ на вышыні,
- наяўнасць, а таксама выкарыстанне і правільнае прымяненне работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны,
- вядзенне неабходнай дакументацыі па пытаннях аховы працы.
Фактаў знаходжання працаўнікоў у стане алкагольнага ап'янення не выяўлена.
Аказана метадычная дапамога і выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.