Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Адзіны інфармацыйны дзень у сельгаспрадпрыемстве Гарадоцкага раёна

Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Жулеў Я.У. у складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы Віцебскага аблвыканкама правёў Адзіны інфармацыйны дзень з калектывам філіяла "Віраўлянскі" замежнага прыватнага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "Дзецкасельскі - Гарадок" Гарадоцкага раёна.

У час сустрэчы Жулеў Я.У. выступіў на тэму "Пяцігодка якасці-вынікі Года добраўпарадкавання", а таксама праінфармаваў калектыў аб сітуацыі з траўматызмам у Віцебскай вобласці, Гарадоцкім раёне і асобна ў арганізацыях сельска-гаспадарчай галіны. Жулеў Я.В. прывёў прыклады характэрных прычын няшчасных выпадкаў у галіне, асноўныя парушэнні патрабаванняў правіл па ахове працы і абазначыў асноўныя меры прафілактыкі траўматызму ў арганізацыях АПК.