Адзіны дзень па ахове працы
14.07.2023 у рамках «Адзінага дня Ахова працы» для старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый, грамадскіх інспектараў і асоб, адказных за ахову працу інспекцый МПЗ Гомельскай вобласці пры ўдзеле галоўнага дзяржаўнага інспектара Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Кізюна Д.Дз. арганізаваны і праведзены семінар-вучоба па пытаннях заканадаўства аб ахове працы.
Прадстаўнік Дэпартамента давёў інфармацыю аб узроўні і прычынах вытворчага траўматызму, прадэманстраваў відэафільмы, у якіх паказаны няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія рэальна адбыліся.