Адзіны дзень інфармавання
На базе ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Парадак дня ўключаў пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму. Намеснік начальніка Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Амельчанка А.Б. давёў да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў Лідскім рэгіёне, праблемных пытаннях, звязаных з бяспекай працы. Выступленне суправаджалася паказам відэаматэрыялаў, якія дазволілі гледачам самім стаць сведкамі таго, як і ў выніку чаго адбываюцца трагедыі на вытворчасці.
Прымаючы бок выказаў падзяку Амельчанку А.Б. за падрабязную інфармацыю аб мерах прафілактыкі вытворчага траўматызму. Амельчанка А.Б. адзначыў важнасць сумесных намаганняў у справе прафілактыкі вытворчага траўматызму і прававой асветы работнікаў па пытаннях заканадаўства аб ахове працы.