Дулінец С.Ф. прыняла ўдзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання
Галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Дулінец С.Ф. прыняла ўдзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання, які праходзіў у рамках Тыдня нулявога траўматызму ў Глыбоцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Дулінец С. Ф. праінфармавала супрацоўнікаў аддзела аб сітуацыі з траўматызмам у Віцебскай вобласці і Глыбоцкім раёне, прывяла прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама акцэнтавала ўвагу:
- на асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і Глыбоцкага раёна за 2025 i мінулы перыяд 2026 года,
- на асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, дапушчаныя работнікамі і якія прывялі да атрымання траўм на вытворчасці.
Дзяржаўны інспектар працы адказала на пытанні, якія паступілі.