Дом-музей Дзеда Талаша
29.08.2023 згодна Плана наведвання працоўнымі калектывамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы гістарычных месцаў Беларусі, уключаючы мемарыяльныя комплексы, месцаў баявой і Партызанскай славы, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, зацверджанага дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы А.У. Семічам, калектыў Жыткавіцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента наведаў Дом-музей дзеда Талаша, які размешчаны ў 9-ці кіламетрах ад г. Петрыкава ў Д. Навасёлкі.
Названы музей быў адкрыты ў 1989 годзе. Экспазіцыя музея прысвечана партызанскаму руху на Петрыкаўшчыне і асобе партызана дзеда Талаша. Музей размясціўся ў рэканструяванай сядзібе сям'і Талашаў. Дзед Талаш праславіўся сваёй актыўнай партызанскай дзейнасцю. Яшчэ ў часы савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў ён удзельнічаў у баявых дзеяннях на баку Чырвонай Арміі, ва ўзросце ста гадоў актыўна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзед Талаш усё жыццё пражыў у В. Навасёлкі Петрыкаўскага раёна.