Для работнікаў ААТ "Беллакт" праведзены семінар па ахове працы
Для работнікаў Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" праведзены семінар па ахове працы на тэму "Патрабаванні аховы працы пры выкананні работ на вышыні".Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Саковіч Д.А. расказаў аб правілах выдачы нарада-допуску пры правядзенні работ павышанай небяспекі, правядзенні мэтавага інструктажу па ахове працы, навучанні работнікаў па пытаннях аховы працы. Мэта семінара - не дапусціць выпадкаў гібелі і траўміравання работнікаў пры выкананні работ на вышыні.
