Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дыялогавая пляцоўка "Працоўнае заканадаўства ў пытаннях і адказах"

У канферэнц-зале дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама адбылася дыялогавая пляцоўка "Працоўнае заканадаўства ў пытаннях і адказах". У дыялогавай пляцоўцы прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Курленка Д.У. сумесна з прадстаўніком упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама (далей - упраўленне), аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення. Прадстаўнік Дэпартамента выступіў з дакладам па тэме: "Выкананне заканадаўства аб працы суб'ектамі гаспадарання".

У ходзе выступлення, Курленка Д.У.:

праінфармаваў удзельнікаў аб змяненнях у заканадаўстве аб працы, аб тыповых парушэннях, якія дапускаюць наймальнікі пры: прыёме на работу, устанаўленні і змяненні рэжыму рабочага часу, прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці, унясенні запісаў у працоўныя кніжкі, запыце характарыстык з папярэдніх месцаў працы работнікаў;

адказаў на пытанні ўдзельнікаў дадзенай дыялогавай пляцоўкі.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі 17 арганізацый розных форм уласнасці, у тым ліку прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.