Дзень аховы працы ў Столінскім раёне
23.06.2023 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сніпіч А.Г. прыняў удзел у раённым Дні аховы працы, які праводзіцца Столінскім райвыканкамам.
Раённы Дзень аховы працы прайшоў на базе ААТ «Давыд-Гарадоцкі электра-механічны завод», участку Давыд-Гарадок Столінскага раёна газазабеспячэння, ПГУП «Палескія вострыя прыправы», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў раёна больш за 60 спецыялістаў прадпрыемстваў раёна.
Падчас правядзення мерапрыемства прадстаўнік Дэпартамента:
- праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў 2022-2023 гадах па рэспубліцы ў цэлым, у т.л. па Брэсцкай вобласці і Столінскім раёне;
- адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў;
- нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АД;
- даў вычарпальныя адказы на пытанні ўдзельнікаў.