Дзень аховы працы ў Пінску
Начальнік Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Андрыкевіч В.В. прыняў удзел у Пінскім гарадскім Дні аховы працы сумешчаным з пасяджэннем Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях эканамічнага развіцця, бюджэту і кіравання камунальнай уласнасцю, правядзенным на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскі аўтобусны парк". У правядзенні Дня аховы працы прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю, дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый горада, інжынера па ахове працы.
Падчас пленарнай нарады начальнік Пінскага міжраённага аддзела Андрыкевіч В.В.:
- праінфармаваў удзельнікаў аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях г. Пінска і рабоце, якая праводзіцца па папярэджанні траўматызму і гібелі работнікаў органамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы;
- распавёў пра асноўныя змены ў заканадаўстве па ахове працы;
- адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.