Дзень аховы працы ў ААТ Рубяжэвічы.
17.02.2023 намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Анікейчык І.У. прыняла ўдзел у правядзенні Дня аховы працы на базе ААТ «Рубяжэвічы». Сумесна з прадстаўніком упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама работнікі гаспадаркі былі праінфармаваны:
- аб стане вытворчага траўматызму ў Стаўбцоўскім раёне;
- прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці;
- агучаны тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы.