Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў ААТ "Ратон"

04.05.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дударэнка А.С. прыняў удзел у правядзенні Дня аховы працы ў ААТ "Ратон".

У ходзе мерапрыемства Дударэнка А.С. інфармаваў работнікаў прадпрыемства аб прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў Гомельскай вобласці, акцэнтаваўшы іх увагу на тое, што большасць няшчасных выпадкаў адбываецца па віне саміх пацярпелых. Так, у больш як 45 працэнтах няшчасных выпадкаў прычынай з'яўлялася парушэнне пацярпелымі працоўнай дысцыпліны і ў больш як у 25 працэнтах няшчасных выпадкаў прычынай была асабістая неасцярожнасць пацярпелых. Дударэнка А.С. адзначыў, што гэтыя прычыны маюць падобны характар, паколькі ў ходзе расследаванняў было ўстаноўлена, што пацярпелыя не выконвалі абавязкаў, якія былі прапісаны ў лакальных нарматыўных прававых актах.

У канцы мерапрыемства работнікам былі прадэманстраваны відэафільмы, у якіх былі паказаны няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія рэальна адбыліся, а таксама дадзены адказы на зададзеныя работнікамі прадпрыемства пытанні па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.