Дзень аховы працы ў "Кобрынскае ЖКГ"
У дзяржаўным прадпрыемстве "Кобрынскае ЖКГ" быў праведзены Дзень аховы працы, у якім прыняў удзел начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Нічыпарук І.У. У сваім выступленні Нічыпарук І.У. праінфармаваў удзельнікаў нарады аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях Брэсцкай вобласці і Кобрынскага раёна, асноўных прычынах траўміравання работнікаў на вытворчасці, а таксама аб тыповых парушэннях патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення нагляднай дзейнасці ў арганізацыях, у т.л. на аб'ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі.