Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў г. Баранавічы

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Данілава А.У. прыняў удзел у Дні аховы працы, які праводзіцца ў ААТ «Будаўнічы трэст №25» г. Баранавічы.

У сваім выступленні сказала, што Баранавіцкім міжраённым аддзелам праводзіцца работа па выяўленні фактаў утойвання наймальнікамі ад расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 2024 годзе ўстаноўлены 2 такія факты, за бягучы перыяд 2025 - 1. За гэтыя парушэнні службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу. Акрамя таго, 2 службовыя асобы ў 2024 і 1 у 2025 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу за іншыя парушэнні патрабаванняў Правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2004 № 30. выяўленае парушэнне заканадаўства аб ахове працы можа стаць прычынай няшчаснага выпадку.