Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў філіяле "Гомельскія цеплавыя сеткі" РУП "Гомельэнерга"

28 красавіка 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у Дні аховы працы, які праводзіцца філіялам "Гомельскія цеплавыя сеткі" РУП "Гомельэнерга". Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня аховы працы.

Прадстаўнік Дэпартамента азнаёміў прысутных з прычынамі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гомельскай вобласці за студзень-сакавік 2023 года, а таксама Сафонаў У.Я. звярнуў увагу кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга звяна на неабходнасць фарміравання культуры прафілактыкі ў галіне аховы працы як па арганізацыі ў цэлым, так і ў кожным цэху, участку, працоўным месцы.

Таксама з дапамогай мультымедыйнага суправаджэння прадэманстраваў відэаролік аб няшчасных выпадках на вытворчасці.