Дзень аховы працы ў Драгічынскім райвыканкаме
Галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі C.М. 28.07.2026 прыняў удзел у выязным раённым Дні аховы працы, арганізаваным Драгічынскім райвыканкамам. Дзень аховы працы прайшоў на базах філіяла КУП "Брэстаблдарбуд" Драгічынскае ДРБУ №177 і ААТ "Ліпніцкі". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй правядзення навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы, кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі і структурных падраздзяленнях, а таксама забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы пры правядзенні ўборачнай кампаніі.
На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента агучыў асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Драгічынскага раёна, за мінулы перыяд 2026 года, а таксама акцэнтаваў увагу на асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення Дэпартаментам нагляднай дзейнасці. Адказаў на паступіўшыя пытанні.