Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў Чэрвеньскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Бурнас Л.Л. прыняла ўдзел у правядзенні Дня аховы працы ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці.

У рамках Дня аховы працы Бурнас Л.Л. выступіла з дакладам аб стане вытворчага траўматызму ў Мінскай вобласці па выніках 11 месяцаў 2024 года. Вялікая ўвага ў рамках мерапрыемства была ўдзелена тэме вытворчага траўматызму ў будаўнічай галіне. На прыкладах няшчасных выпадкаў падчас "круглага" стала былі агучаны прычыны, якія прывялі да трагедый на будаўнічых аб'ектах. Дзень аховы працы раёна сімвалічна праходзіў на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Чэрвеньскі будаўнічы каледж". Адным з важных этапаў у арганізацыі работы па ахове працы на прадпрыемствах з'яўляецца планаванне работы па ахове працы, сур'ёзны падыход да складання планаў на 2025 год удзельнікамі мерапрыемства быў разгледжаны з улікам рэкамендацый прадстаўніка Дэпартамента. На ўсе пытанні, якія ўзніклі падчас «круглага стала», былі дадзены тлумачэнні і адказы.