Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці

Галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Дударэнка прыняў удзел у раённым Дні аховы працы праведзенага на базе Буда-Кашалёўскага РЭС філіяла РУП "Гомельэнерга".

Пераймалі досвед працы ў галіне аховы працы і забеспячэнні ўмоў для бяспечнай і камфортнай працы ў прадпрыемства кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыні першасных прафсаюзных арганізацый, спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана і праведзена экскурсія па аб'ектах арганізацыі, у ходзе якой былі паказаны: арганізацыя бяспечнай работы аварыйна-рамонтных брыгад; санітарна-бытавыя ўмовы, створаныя для работнікаў РЭС і працоўныя месцы. Таксама ўдзельнікам прадэманстравалі правядзенне інструктажу па ахове працы непасрэдна перад выкананнем рамонтных работ на дзеючай лініі электраперадач, які быў зняты на камеру відэакантролера, якімі забяспечаны ўсе работнікі, якія ажыццяўляюць рамонтна-аднаўленчыя работы на дзеючых электраўстаноўках. Акцэнтавана ўвага ўдзельнікаў на тое, што пасля атрымання інструктажу па бяспечнай вытворчасці работ кіраўніком работ праводзіцца вуснае апытанне работнікаў, падчас якога работнікі паўтараюць парадак і паслядоўнасць бяспечнага выканання пастаўленых перад імі задач.

Падчас пленарнага пасяджэння Аляксандр Дударэнка агучыў абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў 2023 годзе на тэрыторыі раёна. У ходзе свайго выступлення ён звярнуў увагу прысутных на няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія адбыліся ў выніку парушэнняў дапушчаных самімі пацярпелымі (асабістая неасцярожнасць, не выкананне імі патрабаванняў лакальных дакументаў і да т.п.), гэта значыць без віны наймальніка. Аднак, на думку Аляксандра Дударэнкі, асабістая неасцярожнасць пацярпелых, як і не выкананне імі патрабаванняў лакальных дакументаў звёна аднаго ланцуга, гэта значыць пацярпелыя парушылі патрабаванні інструкцый па ахове працы. Такім чынам, у любым з такіх няшчасных выпадкаў можна ўгледзець ускосную віну службовых асоб наймальніка, а гэта няякасна праведзены інструктаж па ахове працы і адсутнасць належнага кантролю за работнікамі, а таксама нізкая вытворчая і выканальніцкая дысцыпліна як работнікаў, так і службовых асоб наймальніка. Бо часта пацярпелыя на працягу доўгага часу выконвалі працу з парушэннямі патрабаванняў інструкцый па ахове працы і гэта для іх з'яўлялася нормай.

Па выніках праведзенага мерапрыемства былі вызначаны меры па недапушчэнні вытворчага траўматызму на падведамнай тэрыторыі.