Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Дзень аховы працы Столінскага раёна

Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. працы прыняў удзел у раённым Дні аховы працы, які праводзіцца Столінскім раённым выканаўчым камітэтам.

Раённы Дзень аховы працы прайшоў на базе будаўнічых арганізацый раёна, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў, больш за 40 спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У ходзе правядзення Сніпіч А.Г. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў 2023-2024 гадах па рэспубліцы ў цэлым, у тым ліку па Брэсцкай вобласці і Столінскім раёне;

адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў;

нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АД;

даў вычарпальныя адказы на пытанні ўдзельнікаў.