Дзень аховы працы і семінар-вучоба ў КСУП "Баума"
Галоўны дзяржаўны інспектар Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Кодзь А.Ю. прыняў удзел у правядзенні ў КСУП «Баума» абласнога Дня аховы працы і семінара-вучобы на тэму «Парадак ажыццяўлення кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы. Бяспечныя ўмовы працы».
Галоўным дзяржаўным інспектарам былі растлумачаны службовым асобам КСУП "Баума" патрабаванні па ахове працы, накіраваныя на забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы працуючых. Прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці з разборам абставін і дапушчаных прычын няшчасных выпадкаў. Былі дадзены адказы на пастаўленыя пытанні. Былі наведаны рамонтныя майстэрні "Геранёны", дзе інспектарам былі пазначаны на існуючыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Парушэнні імгненна былі ўхіленыя.