Дзень народнага адзінства
08.09.2023 напярэдадні свята Дзень народнага адзінства калектыў Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента наведаў "Дом-музей Івана Мележа", народнага пісьменніка Беларусі. Музей быў адкрыты 12.02.1983 у в. Глінішча Хойніцкага раёна. Менавіта ў гэтым месцы нарадзіўся і вырас знакаміты беларус, аўтар рамана "Людзі на балоце".
Экспазіцыя музея размешчана ў чатырох залах. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы пісьменніка: паліто, касцюм, капялюш, кепка, партфель, тэчка. Сабраны фатаграфіі пісьменніка, яго сяброў, пісьменнікаў М. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Лынькова. У вітрынах прадстаўлены дыпломы, віншавальныя тэлеграмы, паштоўкі і творы пісьменніка на розных мовах. Таксама сабраны прадметы хатняга ўжытку, якімі сяляне карысталіся ў мінулым: калаўрот з ільняным пакуллем, маслабойка, ступа, качалка, капылі і іншыя прадметы.