Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада па выкананні палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняты ўдзел у праведзеным на базе вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз" сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліва і газіфікацыі "Белтопгаз", семінары-нарадзе па выкананні палажэнняў Дырэктара 11.03.2004 нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" ў частцы ўмацавання працоўнай дысцыпліны і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" у частцы прыёму на працу.

Намеснікам начальніка аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Галай Г.А. асветлены тыповыя парушэнні норм Дэкрэта нумар 5, дадзены растлумачэнні норм заканадаўства аб працы па пытаннях, што паступілі ў ходзе семінара.