Семінар-нарада «Меры бяспекі пры эксплуатацыі тэрыторый, будынкаў і збудаванняў»
Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сухавіла С.У. у рамках тыдня нулявога траўматызму, які праводзіцца ў арганізацыях Чыгуначнага раёна г.Віцебска прыняў удзел у правядзенні семінара-нарады на тэму: "Меры бяспекі пры эксплуатацыі тэрыторый, будынкаў і збудаванняў", арганізаваным адміністрацыяй Чыгуначнага раёна г.Віцебска для спецыялістаў службаў аховы працы.
У ходзе нарады ўдзельнікам даведзена інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці, асветлена пытанне арганізацыі і забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі тэрыторый, будынкаў і збудаванняў, дадзены адказы на пастаўленыя пытанні.