Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Cемінар са спецыялістамі службаў аховы працы арганізацый Клічаўскага раёна

1 сакавіка 2024 г. праведзены семінар па пытаннях аховы працы са спецыялістамі службаў аховы працы арганізацый Клічаўскага раёна.

У дадзеным мерапрыемстве прыняла ўдзел Рыбакова Людміла Віктараўна, галоўны дзяржаўны інспектар Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. На семінары былі разгледжаны асноўныя змяненні пры правядзенні расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці і даведзена новая рэдакцыя Правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, а таксама разгледжаны пытанні асаблівасцей кантролю стану вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення. або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў.

  • Яндекс.Метрика