Семінар, прысвечаны дню аховы працы
19.10.2026 галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Чурава Д.А. прыняла ўдзел у семінары, прысвечаным дню аховы працы на ўнітарным прадпрыемстве "Святлопрыбор" ГА "БелТІЗ".
Чурава Д. А. у рамках свайго дакладу асвятліла наступныя пытанні:
- стан вытворчага траўматызму г. Мінска за 9 месяцаў 2026 года;
- асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці;
- прафілактыка вытворчага траўматызму;
- адказнасць, за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы;
- выяўленыя парушэнні падчас правядзення выбарачнай праверкі прадпрыемства.
Чуравай Д.А. адзначана асаблівая ўвага з боку прадпрыемства ў галіне аховы працы да работнікаў, якія маюць абмежаванні па зроку (распрацоўка інструкцый па ахове працы шрыфтам Брайля, аўдыёінструкцыі па ахове працы, арганізацыя працоўных месцаў).