Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы ў Гомелі

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў сустрэўся з кіраўнікамі сярэдняга звяна ААТ "Сейсматэхніка".

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-чэрвень 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці і ў арганізацыях Савецкага раёна горада Гомеля. Прывёў прыклады шэрагу няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку прыклады выпадкаў, калі пацярпелыя знаходзіліся на працоўным месцы і ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення. Таксама Вячаслаў Сафонаў паказаў відэаролік, зняты на аснове рэальных падзей, якія прывялі да трагічных зыходаў, якіх магло і не быць.

Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя пытанні.