Cемінар па ахове працы на базе ААТ "Гомельскі электратэхнічны завод"
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў сустрэўся з інжынерна-тэхнічным складам і рабочымі СП ААТ "Гомельскі электратэхнічны завод".
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-верасень 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці. Прывёў прыклады шэрагу няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку прыклады выпадкаў, калі пацярпелыя знаходзіліся на працоўным месцы і ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення. Таксама Вячаслаў Сафонаў з дапамогай відэароліка наглядна прадэманстраваў наступствы няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя пытанні.