Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы на базе ТАА «ДЕЛКОМ40»

02.10.2025 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў сустрэўся з кіраўнікамі сярэдняга звяна ТАА «ДЕЛКОМ40».

У сваім выступе прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-верасень 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці і арганізацыях Савецкага раёна горада Гомеля. Таксама Вячаслаў Сафонаў з дапамогай відэаматэрыялаў наглядна прадэманстраваў наступствы няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

З мэтай прапаганды аховы працы, прадстаўнік Дэпартамента раздаў супрацоўнікам арганізацыі стыкер-налепкі «Скажы Так ахове працы!»