Cемінар Мядзельскага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Судніковіч К.А. прыняла ўдзел у семінары Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта. На семінары асветлены пытанні захавання працоўнага заканадаўства, яго змяненні з 01.01.2024, а таксама пытанні выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый". На мерапрыемстве прысутнічалі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, спецыялісты кадравых службаў, юрысконсульты арганізацый Мядзельскага раёна. Падчас семінара былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.