Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для арганізацый Касцюковіцкага раёна

Намеснікам начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Клімянковым А. А. у мэтах выканання плана мерапрыемстваў на 2026 год па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" праведзены семінар па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Правілаў па ахове працы пры выкананні работ на вышыні, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2025 г. № 11, для арганізацый Касцюковіцкага раёна.

У ходзе мерапрыемстваў Клімянкоў А.А. таксама асвятліў змены, унесеныя ў іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгламентуюць патрабаванні па ахове працы.

Акрамя гэтага Клімянкоў А.А. адказаў на пытанні, якія паступілі, і праінфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму, захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Касцюковіцкага раёна.