Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Брэсцкі абласны семінар па ахове працы

На базе філіяла «Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый» ААТ «Крычаўцэментнашыфер» праходзіў абласны семінар «Прафілактыка вытворчага траўматызму. Праблемныя пытанні і іх шляхі вырашэння», у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кузняцоў С.Ю.

У семінары ўдзельнічала больш за 150 прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, інжынеры па ахове працы, а таксама госці з Расіі, якія дзяліліся вопытам вырашэння крытычных сітуацый у галіне бяспекі пры выкананні работ на вышыні.

У сваім выступе Кузняцоў С.Ю. адзначыў той факт, што актуальная тэма гэтага года – траўміраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Калі летась у Брэсцкай вобласці такіх няшчасных выпадкаў было-3, то за бягучы перыяд 2025 года мы ўжо маем -7. Прадстаўнік Дэпартамента прывёў прыклады такіх выпадкаў, агучыў абставіны, пры якіх работнікі атрымалі траўмы той ці іншай ступені цяжкасці, а часам і прывялі да смяротнага зыходу.