Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Бяспека ў сельскай гаспадарцы пры ўборцы збожжавых культур

27.07.2022 галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Кармянскага райвыканкама. Адбылося наведванне КСУП "Нова-Зянькоўскі" і ААТ "Кармааграсэрвіс", у ходзе якога былі вывучаны пытанні бяспекі працы пры правядзенні работ па ўборцы збожжавых культур. Па выніках наведвання былі выяўлены такія парушэнні, як не прымяненне работнікамі выдадзенага ім спецыяльнага абутку, адсутнасць ахоўных агародж рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў. З работнікамі праведзена гутарка аб неабходнасці прымянення выдадзенага ім спецыяльнага абутку, каб пазбегнуць атрымання траўм пры правядзенні работ па ўборцы збожжавых культур. Усе выяўленыя парушэнні былі аператыўна ліквідаваны.

  • Яндекс.Метрика