Бяспека працы вачыма дзяцей: у Магілёве падвялі вынікі творчых конкурсаў
У Магілёве 1 чэрвеня 2026 года адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсаў выяўленчай творчасці "Мая будучыня – бяспека працы маіх бацькоў!", сачыненняў "Што б я зрабіў для бяспекі працы работнікаў, калі б быў кіраўніком прадпрыемства", вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Ахова працы – вачыма дзяцей", прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С.А. Жыгуноў.
Конкурс праводзіўся галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і РУП "Магілёўаблгаз".
Пераможцам і прызёрам конкурсаў уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.