Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Антынікатынавая акцыя

У нашай краіне ў перыяд з 3 па 21 лістапада праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Асноўнай яе мэтай з'яўляецца павышэнне дасведчанасці па пытаннях негатыўнага ўплыву спажывання нікацінзмяшчальных і тытунёвых вырабаў на здароўе людзей, перш за ўсё ў кантэксце развіцця анкалагічных захворванняў, фарміраванне ў насельніцтва негатыўнага стаўлення да спажывання тытуню і іншай нікацінзмяшчальнай прадукцыі, матывацыі на вядзенне здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства прымеркавана да Дня некурэння, які праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам штогод у трэці чацвер лістапада.