Акцыя "Беларусь памятае" ў Жлобіне
Традыцыйна начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кавалеўская I.С. прыняла ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае". Сумесна з кіраўніцтвам Жлобінскага раёна, дэпутатамі, прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэранамі і моладдзю Кавалеўская I.С. прайшла ў калоне па вуліцы Першамайскай да плошчы Вызваліцеляў, на якой адбыўся ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак да помніка воінам-вызваліцелям.