80 гадоў з дня вызвалення горада Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
26.06.2024 начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ірына Кавалеўская прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 80-годдзю з дня вызвалення Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада - Вызваліцеляў.
Ушанаваць памяць загінуўшых абаронцаў прыйшлі ад малога да вялікага. Кіраўніцтва раёна, дэпутаты розных узроўняў, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны, моладзь і госці горада.
Завяршыўся мітынг хвілінай маўчання, зброевым салютам і ўскладаннем вянкоў і кветак да падножжа абеліска.